Матыў "там жа ж і працаваць прыйдзецца" стаў дамінаваць у пытанні ігнаравання больш грашовай працы, калі са штогадовага даходу ужо палова стала ісці ў ашчаджанні.
Пяць гадоў таму было не шкада ўкінуць колькі грошай у замежную кватэру, бо гэта ж такая забава за такую дробязь. Гэтым годам вырашыў пагуляцца ў накапляльнае страхаванне: па эфектыўнасці аналагічна дэпазітам, але дадаткова вяртаецца ПДВ падаходны падатак.
Мінулы год прайшоў пад знакам кнігі: адзін раз на тыдзень, седзячы па дзе гадзіны ў чаканні, пакуль дзяцей папусціць школа, атрымаў агулам каля 70 гадзін пад чытанне. Гэтым годам неабходнасць у прысутнасці адпала, і я зноў чытаю не болей за 5-7 старонак на тыдзень, і тое, калі пашчасціць.
На першы дзень дваццаць другога года працоўнай дзейнасці неяк прыйшло ў галаву, што суадносіны бягучых заробку/спажывання ўжо дазваляюць перайсці на штогадовы адпачынак працягласцю ў 56 дзён праз адпачынак за ўласны кошт. Усё ж зручней, чым у адукацыі той жа адпачынак зарабляць :)